Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў ДУА "Камінтэрнаўская сярэдняя школа" пачаўся цікава і натхнёна. Вучні 5-7 класаў ўзялі ўдзел у конкурсе "ФЭСТ" ("Фальклор. Этнаграфія. Спадчына. Традыцыі").
Традыцыйныя беларускія святы, прыказкі, прымаўкі, загадкі - усё гэта было тэматыкай конкурсных заданняў, напрацягу якіх дзеці праяўлялі творчыя здольнасці, уключалі логіку, крытычнае мысленне і больш глыбока знаёміліся з фальклорнай спадчынай роднага краю.


разгарнуць » / « згарнуць