Зацверджана
Пратакол пасяджэння раённага
метадычнага аб’днання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
ад 26.08.2024 № 1
ПРАГРАМА
па падрыхтоўцы да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе
ўдзельнікаў раённага рэсурснага цэнтра
па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”
для вучняў Х класа
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
- Вучэбная праграма прызначана для X класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
- Мэта – падрыхтоўка вучняў да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
3. Задачы:
паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па ўсіх раздзелах мовазнаўства (фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, лексікалогіі, фразеалогіі, словаўтварэнні, марфалогіі, сінтаксісе, стылістыцы);
развіваць моўную кампетэнцыю вучняў;
удасканальваць уменні і навыкі выканання нестандартных заданняў;
развіваць аналітычныя ўменні;
актывізаваць лінгвістычную цікаўнасць, творчую мэтанакіраванасць, самастойнасць пры выкананні заданняў;
развіваць пазнавальную актыўнасць і інтэлектуальныя здольнасці вучняў;
сістэматызаваць і абагульніць веды вучняў па стылістыцы, культуры маўлення, гісторыі і тэорыі літаратуры, удасканаліць агульнавучэбныя ўменні і навыкі працы з літаратурным матэрыялам, развіваць спецыфічна творчыя здольнасці вучняў па стварэнні ўласнага творчага прадукту;
удасканаленне ўменняў і навыкаў аналізу мастацкага тэксту;
узбагачэнне тэарэтыка-літаратурнага тэзаўруса.
4. Вучні, якія асвоілі змест вучэбнай праграмы, павінны:
4.1. ведаць:
асноўныя тэрміны і паняцці ўсіх раздзелаў мовазнаўства;
этапы развіцця беларускай мовы, дзейнасць вядомых беларускіх лінгвістаў;
класіфікацыю гукаў, фанетычныя законы беларускай мовы, асаблівасці вымаўлення гукаў і спалучэнняў гукаў:
прынцыпы і асаблівасці беларускай графікі;
прынцыпы беларускага правапісу, змены і ўдакладненні некаторых правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы;
шляхі размежавання амонімаў і мнагазначных слоў;
класіфікацыю слоўнікаў, лінгвістычныя слоўнікі і даведнікі;
функцыянальныя стылі беларускай мовы;
літаратурныя нормы;
спосабы словаўтварэння;
класіфікацыю часцін мовы, марфалагічныя прыметы пэўнай часціны мовы, сэнсавую і сінтаксічную ролю ў словазлучэнні, сказе, пераходныя з‘явы ў межах часцін мовы;
сінтаксічныя адзінкі і іх тыпы, сродкі сувязі частак сказа, сродкі і віды сувязі сказаў у тэксце;
сістэму правілаў беларускай пунктуацыі, функцыі знакаў прыпынку;
тэарэтыка-літаратурныя паняцці, неабходныя для аналізу мастацкіх твораў;
жанравыя асаблівасці творчых работ;
асаблівасці зместу і кампазіцыі, слоўнага афармлення водгуку ;
спецыфіку літаратурнай творчасці;
4.2. умець:
выконваць заданні рознага ўзроўню цяжкасці, у тым ліку нестандартныя заданні;
выконваць усе віды моўных разбораў;
карыстацца слоўнікамі і даведнікамі;
складаць слоўнікавыя артыкулы;
выяўляць спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай на розных моўных узроўнях (фанетычным, арфаэпічным, лексічным, граматычным);
перакладаць з рускай мовы тэксты, словазлучэнні, мнагазначныя словы, устойлівыя спалучэнні, захоўваючы спецыфіку беларускіх варыянтаў;
вызначаць стылі, тыпы, жанры тэкстаў, асноўныя стылявыя рысы;
выяўляць стылістычныя памылкі і прадухіляць іх у сваім маўленні;
вызначаць і аналізаваць характэрныя граматычныя асаблівасці часцін мовы;
выкарыстоўваць тэкстаўтваральныя і вобразна-выяўленчыя сродкі марфалагічнага ўзроўню ў аўтарскіх тэкстах розных тыпаў, стыляў, жанраў;
захоўваць граматычныя нормы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў;
размяжоўваць сказы па мэце выказвання, мадальнасці, структуры, саставе, ускладненасці;
вызначаць віды даданых частак і віды адносін паміж часткамі ў складаных сказах;
перадаваць чужую мову рознымі спосабамі;
выяўляць аўтарскую пазіцыю ў творы;
разумець падтэкст мастацкага твора;
аргументаваць уласныя ацэнкі герояў, падзей, твораў;
лагічна, змястоўна, пераканальна, творча выказвацца па пэўнай тэме ў пісьмовай форме;
аналізаваць мастацкія тэксты розных жанраў.
ГЛАВА 2
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Рэфлексія заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды
мінулага навучальнага года
Агульныя звесткі аб беларускай мове
Месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету. Этапыразвіцця беларускай мовы. Месца і роля беларускіх мовазнаўцаў(Я.Карскі, В.Ластоўскі, Я.Лѐсік, М.Байкоў, С.Некрашэвіч і інш.) уразвіцці беларускай мовы. Беларуская мова сярод славянскіх моў.Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай.
Фанетыка. Арфаэпія. Графіка
Класіфікацыя гукаў. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні. Фанетычныя законы беларускай мовы. Склад. Складападзел. Націск. Фанетычная транскрыпцыя. Фанетычны разбор. Асаблівасці вымаўлення гукаў і спалучэнняў гукаў. Паняцце графікі. Графічныя сродкі. Графічныя сістэмы, якія былі распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі (кірыліца, лацінка, арабскае пісьмо). Прынцыпы і асаблівасці беларускай графікі. Алфавіт.
Арфаграфія
З гісторыі беларускай арфаграфіі. Роля Б.А.Тарашкевіча ў развіцці беларускай літаратурнай мовы. Сучасны стан арфаграфіі. Змены іўдакладненні некаторых правапісных нормаў сучаснай беларускаймовы. Прынцыпы беларускага правапісу. Напісанні, заснаваныя нафанетычным прынцыпе. Напісанні, заснаваныя на марфалагічнымпрынцыпе. Традыцыйныя напісанні. Дыферэнцыйныя напісанні.
Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія
Аманімія і полісемія. Шляхі размежавання амонімаў і мнагазначных слоў. Асаблівасці перакладу мнагазначных слоў. Сінонімы, антонімы, паронімы. Стылістычныя фігуры, створаныя на аснове сінаніміі, антаніміі, параніміі, і іх роля ў мастацкім тэксце. Устарэлыя словы. Новыя словы беларускай мовы. Запазычаная лексіка. Складаныя пытанні лексікалогіі.
Фразеалагічнае багацце беларускай мовы. Спецыфіка перакладу ўстойлівых спалучэнняў. Сінанімічныя і антанімічныя фразеалагізмы. Прыказкі, прымаўкі, перыфразы, афарызмы. Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі. Безэквівалентная лексіка. Адлюстраванне этнічных паняццяў (назвы святаў, народных страў, членаў сям‘і, вопраткі, прадметаў побыту) у лексікалогіі і фразеалогіі. Фразеаграфія. З гісторыі лексікаграфіі. Класіфікацыя слоўнікаў. Слоўнікавы артыкул.
Стылістыка і культура маўлення
Стылістычная афарбоўка слова. Стылістычныя пласты лексікі. Функцыянальныя стылі беларускай мовы: асноўныя прыметы, жанры, сферы выкарыстання. Літаратурныя нормы. Стылістычныя памылкі і іхпрадухіленне.
Марфемная будова слова. Словаўтварэнне
Марфемы, іх характарыстыка і функцыі. Марфемны разбор. Тыпыі спосабы словаўтварэння. Слоўтваральныя мадэлі. Слоўтваральныразбор. Правапіс складаных слоў.
Марфалогія
Класіфікацыя часцін мовы. Пераходныя з‘явы. Назоўнік. Родназоўнікаў. Варыянтныя формы. Несупадзенне формаў роду назоўнікаўу беларускай і рускай мовах. Лік назоўнікаў. Адзіночналікавыя імножналікавыя назоўнікі. Формы ліку і лексічнае значэнне слова.Несупадзенне формаў ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Скланенне. Тыпы скланення. Правапіс канчаткаў назоўнікаў. Прыметнік. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Формы ацэнкі і меры. Лічэбнік. Асаблівасці скланення і спалучэння з назоўнікамі. Няпэўна-колькасныя словы. Займеннік. Разрады займеннікаў. Скланенне займеннікаў. Дзеяслоў. Формы дзеяслова. Лексіка-граматычныя катэгорыі дзеясловаў. Правапіс суфіксаў і асабовых канчаткаў дзеясловаў. Дзеепрыметнік. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Асаблівасці перакладу формаў дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую. Дзеепрыслоўе. Утварэнне дзеепрыслоўяў. Правілы ўжывання дзеепрыслоўяў. Прыслоўе. Правапіс прыслоўяў і блізказначных спалучэнняў слоў. Прэдыкатыўныя прыслоўі. Службовыя часціны мовы. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове. Спецыфіка перакладупрыназоўнікавых словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую. Размежаванне злучнікаў і злучальных слоў. Разрады і функцыі часціц. Ужыванне і правапіс часціц не (ня) і ні. Марфалагічны разбор часцін мовы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
Сінтаксіс і пунктуацыя
Словазлучэнне. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове. Сказ. Просты сказ. Галоўныя члены сказа. Тыпы дзейніка івыказніка. Каардынацыя дзейніка і выказніка. Даданыя члены сказа.Ускладнены сказ. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Адасобленыячлены сказа і знакі прыпынку пры іх. Пабочныя словы, словазлучэнні,сказы і знакі прыпынку пры іх. Устаўныя канструкцыі і знакі прыпынкупры іх. Аднасастаўныя сказы. Тыпы аднасастаўных сказаў.Непадзельныя сказы. Няпоўныя сказы. Парадак слоў у сказе. Функцыіпарадку слоў. Сінтаксічны разбор простага сказа. Складаны сказ. Тыпыскладаных сказаў. Віды даданых частак складаназалежнага сказа.Пунктуацыя ў складаным сказе. Сінтаксічны разбор складаных сказаў. Спосабы перадачы чужой мовы: простая мова, ускосная мова, няўласна-простая мова, цытаты. Тэкст як сінтаксічная адзінка. Тыпы тэксту. Сродкі тэкставай сувязі. Спосабы сувязі сказаў у тэксце.
Гісторыя і тэорыя літаратуры
Асноўныя напрамкі, стылі, жанры мастацкай літаратуры.
Выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці мовы. Прыёмы і сродкі. Стыль пісьменніка.
Вершаскладанне. Форма і змест. Рытм і рыфма. Віды стопаў і памераў у вершах. Падтэкст у паэтычных творах. Свабодны верш.
Літаратурныя алімпіядныя заданні
Сучасная беларуская літаратура: імёны, тэматыка, праблематыка. Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Агляд сучаснай беларускай прозы, паэзіі, драматургіі. Прыход у літаратуру новых імёнаў.
Паэты (пісьменнікі) – юбіляры.
Асаблівасці выканання алімпіядных заданняў па літаратуры.
Работа над водгукам
Водгук як від творчай работы, абумоўлены тэкстам для водгуку. Жанравыя асаблівасці водгуку. Крытэрыі ацэнкі водгуку. Водгук, рэцэнзія, нарыс і эсэ. Іх жанравыя адрозненні.
Асаблівасці кампазіцыі водгуку. Уступ – асноўная частка – заключэнне. Узаемазалежнасць структурных частак творчай работы. Суадносіны ўступу і заключэння, іх сэнсавая сувязь.
Практыкум. Напісанне водгуку на самастойна выбраны твор. Развіццѐ ўмення абгрунтоўваць выбар мастацкага твора. Удасканаленне ўмення суадносіць змест і аб‘ѐм водгуку, яго структурныя часткі.
Выяўленне асноўнай тэматыкі і праблематыкі твора: правільнае разуменне тэмы і праблемы твора.
Аўтарская пазіцыя ў творы: дакладнасць вызначэння і абгрунтаванне аўтарскай пазіцыі.
Зместавае напаўненне водгуку і дакладная інтэрпрэтацыя тэксту. Суадносіны асабістых уражанняў і літаратуразнаўчага аналізу ў водгуку. Прызначэнне і роля цытат.
Практыкум. Напісанне водгуку на лірычны твор. Удасканаленне ўмення суадносіць літаратуразнаўчы аналіз і асабістыя ўражанні ў водгуку. Выпрацоўка ўмення суадносіць змест і аб‘ѐм водгуку.
Моўнае і кампазіцыйнае афармленне водгуку: прадуманасць кампазіцыі, багацце, разнастайнасць моўных сродкаў, дакладнасць словаўжывання.
Практыкум. Аналіз лірычных твораў сучасных аўтараў.
Удасканаленне ўмення бачыць вобразна-выяўленчую ролю сродкаў паэтычнага сінтаксісу ў лірычным творы.
Творчы характар работы: арыгінальнасць, дакладнасць, навуковы кругагляд, наяўнасць цікавай формы і яе поўная рэалізацыя.
Узаемаправерка і аналіз падрыхтаваных тэкстаў водгукаў згодна дадзеным крытэрыям.
раскрыть » / « свернуть