Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы – асаблівы дзень, абвешчаный на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Кожны iнтэлiгентны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Родная мова – адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе – наш абавязак. Дарэчы, эксперты ЮНЭСКА вырашылі, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, а гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.

ДУА “Камінтэрнаўская сярэдняя школа” таксама далучылася да святкавання гэтага цудоўнага свята. Настаўнікі школы правялі для дзяцей розныя гульні і віктарыны, каб пашырыць веды пра багацце роднай беларускай мовы. 
#роднаямова #беларускаямова #культурнаебагацце #КамінтэрнаўскаяСШ #гульні #Міжнародныдзеньроднаймовы

       

Разделы сайта