Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2021

Смак роднай мовы

У гэтым годзе Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў ДУА “Камінтэрнаўская СШ” прайшоў пад назвай “ Смак роднай мовы ”. Асноўнай задачай тыдня была папулярызацыя і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы.

У панядзелак вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Магілёў –наш горад”. Ім неабходна было адказаць на 22 пытанні, прысвечаныя абласному цэнтру. Навучэнцы з нецярплівасцю чакалі чарговага фотаздымка
і пытання да яго, радаваліся знаёмым мясцінам. Высветлілася, што дзеці няблага ведаюць гісторыю сучаснага горада, але выклікаюць цяжкасці ў іх пытанні пра даваенны час.
У аўторак вучні 5 і 6 класаў удзельнічалі ў конкурсе “ФЭСТ (Фальклор.Этнаграфія.Спадчына.Традыцыі.)”. Мэта дадзенага мерапрыемства – паглыбіць веды вучняў пра прадметы побыту беларусаў. Навучэнцы  пазнаёміліся з прэзентацыяй “Просім у хату, госцейкі нашы”, паглядзелі відэаролік “Беларуская хатка” і прынялі ўдзел у квэсце “Знайдзі ў сваім музеі”. Настаўніца гісторыі Атрашэўская З.М. пашырыла веды вучняў пра паўсядзённае жыццё нашых продкаў, дазволіла пакарыстацца ступай і маслабойкай, зазірнуць у куфар.
У сераду ў школе быў арганізаваны бодзі-арт “Беларускія ўзоры”. Навучэнцы пазнаёміліся з элементамі беларускіх узораў, з цікавасцю разглядалі нацыянальныя касцюмы. Найбольшае захапленне выклікала
магчымасць кожнаму стварыць свой уласны ўзор або расфарбаваць прапанаваны. У гэты ж дзень была наладжана выстава творчых работ вучняў “Літаратура ў малюнках”.
У чацвер вучні трыдыцыйна прымалі ўдзел у гульні-конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік- 2021”. А яшчэ ў гэты дзень быў праведзены буккросінг “Чытаем на роднай мове”.
У пятніцу на працягу дня вучні школы глядзелі займальныя відэаролікі пра Беларусь, мультфільмы на роднай мове, кліпы да беларускіх песень. Бібліятэкар школы Шаварава А.М. правяла конкурс на лепшага чытальніка
вершаў пад назвай “Гучы роднае слова”. 
На працягу тыдня школьнікі ў чарговы раз убачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова, усвядомілі, што ўсе мы – дзеці самай лепшай краіны на свеце – Беларусі!
Дарошка Алена Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
  

Разделы сайта