Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.04.2022

Памятайце! Праз стагоддзі, праз гады памятайце!

Даўно адгрымелі страшныя баі, нага варожага салдата больш не топча нашу зямлю. Вось ужо больш за 75 год , як над намі мірнае неба. Спакойнае жыццё адстаялі нашы бабулі і дзядулі, сваякі і суседзі. Многія з іх так і не вярнуліся з вайны, не паспелі пакахаць, стварыць сваю сям’ю. А іх бацькі да апошняга чакалі дзяцей, не верылі атрыманым пахаронкам.

У памяці кожнага з нас 9 Мая – адно з самых важных  свят. У гэты дзень гучаць словы падзякі тым, хто перажыў ваеннае ліхалецце. Мы аддаём даніну памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці салдатам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам. Асабліва кранальна будуць гучаць словы падзякі  ў гэтым годзе -  Годзе гістарычнай памяці.

 Напярэдадні майскага свята, 26 красавіка, у  дзяржаўнай установе адукацыі “Камінтэрнаўская сярэдняя школа” (Магілёўскі раён) прайшоў Урок Памяці “Праз стагоддзі, праз гады памятайце!”. У гэтым мерапрыемстве прымаў удзел Рымша Аляксей Мікалаевіч, старшыня Магілёўскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу.

Аляксей Мікалаевіч расказаў вучням 7-10 класаў пра гераічную абарону горада Магілёва, пра фарсіраванне ракі Днепр. Стаіўшы дыханне, падлеткі слухалі пра тое, як на працягу шасці сутак без сну і адпачынку стаялі да апошняга салдаты батальёна міліцыі ў вёсцы Гаі, як дапамагала наблізіць перамогу юная падпольшчыца Таня Карпінская. Аляксей Мікалаевіч паведаміў і пра тое, які след пакінула вайна ў гісторыі яго сям’і. Вучні таксама ўзгадалі сваіх родных, тых, хто аддаў жыццё за Радзіму.

Пасля шчырай размовы госць разам з вучнямі наведаў школьны Музей баявой славы. Пераходзячы ад стэнда да стэнда, чытаючы дакументы, разглядаючы экспанаты, падлеткі зноў нібы ўвачавідкі перажывалі той страшны час. Напрыканцы сустрэчы Рымша А.М. даў наказ сваім слухачам: “Памятаць пра подзвігі тых, хто падарыў нам жыццё, берагчы і абараняць яго – абавязак кожнага з нас”.

 

Дарошка А.М., старшыня метадычнага аб’яднання классных кіраўнікоў ДУА “Камінтэрнаўская СШ”

  

  

    

 

Разделы сайта